ЭКСКУРСИОННЫЙ МАРШРУТ
Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі «Любанская дзіцячая школа народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва»
Дырэктар установы: В.а. дырэктара Астрэйка Надзея Іванаўна
Юрыдычны адрас школы: г.Любань, вул.Першамайская, 20.
Тэл./факс: (801794) 55-3-67.
Электронны адрас: remesla-LUBAN@mail.ru
Вучэбная ўстанова працуе ў трох будынках: вул. Першамайскай, 20, вул. Інтэрнацыянальная, 4, ганчарная майстэрня ў гарадскім Парку культуры і адпачынку (вул.Лышчэні).
Дзеці займаюцца па сямі рамесных накірунках:
Мастацкая кераміка і ганчарства (настаўнік: Міхаіл Аркадзьевіч Насановіч, Лагун Лілія Аляксандраўна)
Мастацкая разьба па дрэве (настаўнік: Брагінец Генадзій Мікалаевіч)
Бондарства (настаўнік: Мікалай Мікалаевіч Казлоўскі)
Лозапляценне (настаўнік: Яўген Аляксандравіч Кандрацьеў)
Мастацкае саломапляценне (настаўнік: Астрэйка Надзея Іванаўна)
Ручная мастацкая вышыўка і касцюм (настаўнікі: Каваленка Таццяна Сяргееўна, Січынава Вольга Аляксандраўна)
Ручное ўзорнае ткацтва (настаўнікі: Леановіч Вольга Аляксандраўна, Хамянок-Рыкава Налля Віктараўна)
Восьмы накірунак – выяўленчы (настаўнік Хамянок-Рыкава Наталля Віктараўна).
Навучанне ў школе пяцігадовае.
Абавязковымі праграмнымі прадметамі (незалежна ад абранага рамеснага накірунка) з’яўляюцца малюнак, жывапіс, кампазіцыя (настаўнікі: Сарнаўская Ксенія Паўлаўна, Яковіч Анастасія Пятроўна).
Школа з радасцю расчыняе дзверы і чакае і бацькоў, і дзяцей, і ўсіх неабыякавых да традыцыйнага народнага мастацтва добрых людзей. Прыходзьце, знаёмцеся, далучайце сваіх дзяцей, унукаў да рамеснай навукі.
Хай лепшыя традыцыі нашых продкаў застануцца нашчадкам!
Хай разам з таленавітымі, адукаванымі настаўнікамі нашы дзеці вучацца па-мастацку бачыць свет, вучацца рабіць жыццё вакол сябе прыгожым сваімі рукамі.
раскрыть » / « свернуть