21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Беларуская мова - самая старажытная сярод славянскіх моў і самая мілагучная. Моўная культура беларусаў багатая і самабытная. Яна ўвасоблена ў песнях, у прыказках, у творах мастацкай літаратуры.
Праца педагагічнага калектыву дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячы сад № 3 г.Любані” накіравана на выхаванне патрыятызму ў маленькіх грамадзян, фарміраванне павагі да роднай мовы, сваёй краіны.
Вершы, казкі, апавяданні, песні беларускіх аўтараў гучалі ў садку на працягу дня.
Паказаць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа падчас розных відаў творчасці, узнавіць назвы знаёмых з’яў, аб’ектаў і прадметаў на беларускай мове, выхоўваць пачуццё любові і зацікаўленнасці да роднага слова - гэта мэта правядзення тэматычнага дня беларускай мовы.
https://disk.yandex.ru/i/GaX_smM-K5pyyA


